Пасля атручвання Навальнага ў жніўні 2020 года менавіта Грозеў (разам з самім Навальным) знайшоў тых, хто спрабаваў атруціць апазіцыянера.
«Пакуль я выключаю толькі адзін сцэнар – што для расійскіх уладаў яго гібель стала нечаканасцю», – сказаў Хрысто Грозеў у інтэрв'ю «Медузе».
Грозеў расказаў у інтэрвʼю, што сямʼя Навальных рыхтавалася да найгоршага развіцця падзей, яшчэ калі Аляксей збіраўся вярнуцца ў Расію з Германіі.
«Помню, як яшчэ напярэдадні вяртання Аляксея ў Расію я спытаў у Юліі Навальнай, ці разумее яна, што яго там дакладна арыштуюць. Яна ў адказ сказала: «Хрыста, ты такі наіўны. Не проста арыштуюць, але і гадамі будуць утрымліваць у засценках. А можа, і забʼюць»», – расказаў журналіста.
Крыніца: Медуза